Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Роднай мовы ветлівыя словы

Дата: 22 февраля 2022 в 19:16
119 просмотров

Сёння, 21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У бібліятэцы Парыцкай школы бібліятэкарамі Біруковай А.І. і Хамец Г.В. быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты. Так, вучні 6-ых класаў прынялі ўдзел у гульні-падарожжы "Фальклорная мазаіка", якая спрыяла ўзбагачэнню іх слоўнікавага запасу, выхаванню павагі да роднай мовы. У час літаратурнай віктарыны "Каб мова родная гучала" вучні 11 класа размаўлялі толькі на беларускай мове, чыталі вершы, адказвалі на пытанні. Малодшыя школьнікі пазнаёміліся з выставай малюнкаў "Роднай мовы ветлівыя словы". А кожны з педагогаў школы ў бібліятэцы зможа знайсці сцэнарый для правядзення мерапрыемстваў да Дня беларускай мовы. На працягу тыдня ў бібліятэцы будзе працаваць кніжная выстава "Мовы пяшчотнай сузор’е". Беларуская мова вельмі мілагучная, на ёй прыемна размаўляць!

Фото

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.